Цімур Бекмамбетаў прыязджаў на “Беларусьфільм”. Будзе здымаць тут новыя “Ёлкі”?

Цімур Бекмамбетаў прыязджаў на “Беларусьфільм”. Будзе здымаць тут новыя “Ёлкі”?

28 сакавіка ў Мінск на адзін дзень прыязджаў расійскі рэжысёр і кліпмейкер Цімур Бекмамбетаў. Прызначаны менш за месяц таму гендырэктарам “Беларусьфільма” Уладзімір Карачэўскі правёў для “зоркі” экскурсію па кінастудыі.

З якой мэтай рэжысёр “Начнога дазору” і працягу “Іроніі лёсу” прыехаў у Мінск?

Цімур Бекмамбетаў прыязджаў на “Беларусьфільм”. Будзе здымаць тут новыя “Ёлкі”?

“[Раней] бываў у Беларусі толькі праездам, — распавёў Бекмамбетаў агенцтву “Мінск-Навіны”. — Што тычыцца планаў, дык іх шмат, будзем абмяркоўваць. Але працяг “Ёлак” абсалютна дакладна будзе здымацца ў Мінску”.

“На жаль, афіцыйна такой інфармацыі пакуль няма. Ён прыехаў проста паглядзець, — каментуе Еўрарадыё прэс-сакратар кінастудыі Юлія Бальшакова. — Пабываў у нас на “Беларусьфільме”. Паглядзеў нашы павільёны, паглядзеў склады з рэквізітам, з касцюмамі. Пабываў на натурнай пляцоўцы пад Мінскам”.

Цімур Бекмамбетаў прыязджаў на “Беларусьфільм”. Будзе здымаць тут новыя “Ёлкі”?

“Нагода для нашай сустрэчы — перазагрузка кінастудыі. Новы фармат! Пачынаем працаваць з зоркамі сусветнага маштабу”, — патлумачыў візіт Бекмамбетава гендырэктар “Беларусьфільма” Уладзімір Карачэўскі.

“Папярэдні [гендырэктар] пачынаў з Канчалоўскага. Колькі гэты казах ухопіць і адваліць?” — з’едліва заўважыў у Facebook беларускі рэжысёр Андрэй Кудзіненка, намякаючы на скандал з іншай расійскай зоркай, Ягорам Канчалоўскім. “Беларусьфільм” заплаціў яму каля $120 тысяч за здымкі фільма “Сляды на вадзе”, хаця рэжысёр нават не згадваецца ў цітрах стужкі.

У 2018 годзе “Беларусьфільм” збіраецца патраціць 3 мільёны бюджэтных рублёў на “вытворчасць фільмаў у гульнявой форме” і яшчэ 814 тысяч на “вытворчасць фільмаў у негульнявой форме і летапісных матэрыялаў”. У якую суму кінастудыі абыдзецца супрацоўніцтва з Цімурам Бекмамбетавым, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі