"Цмокі-Мінск" сышлі на каранцін, у некалькіх гульцоў каранавірус

"Цмокі-Мінск" сышлі на каранцін, у некалькіх гульцоў каранавірус

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" сышоў на каранцін. Адразу ў некалькіх гульцоў пацвердзіўся дыягназ COVID-19, паведамляе клубная прэс-служба ў Instagram. Заразіліся каранавірусам Расціслаў Вяргун і Уладзімір Верамеенка. У яшчэ некалькіх чалавек "папярэдне пазітыўны вынік" тэстаў. Будуць праводзіцца дадатковыя тэсты на каранавірус.

"У сувязі са складзенай эпідэміялагічнай сітуацыяй" клуб звярнуўся ў Адзіную Лігу ВТБ з просьбай аб пераносе бліжэйшага матчу з УНІКСам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі