Colisium абяцае адкрыць беларускім музыкам новыя гарызонты

У гэтыя выходныя (1-2 сакавіка) ў Мінску ўпершыню адбудзецца міжнародная музычная канферэнцыя Colisium. На думку выканаўчага дырэктара Colisium Сяргея Бабіча, асноўная мэта імпрэзы — садзейнічаць развіццю музычнай індустрыі ва ўсіх яе накірунках і формах.

“Па-першае, у выніку канферэнцыі музыка зразумее для сябе лепш, як уладкаваная індустрыя, як яна працуе. Музыка перастане здзяйсняць лішнія крокі і рухі, і ўбачыць новыя магчымасці для уласнага развіцця і для развіцця гурта, якіх не бачыў дагэтуль”.

На канферэнцыі будуць закранутыя ўсе сегменты музычнай індустрыі — пачынаючы ад саміх “стваральнікаў” музычнага прадукту, музыкантаў, і заканчваючы прамоўтарамі і канцэртнымі агенцтвамі. Да таго ж, арганізатары робяць стаўку на асаблівы кантакт паміж усімі ўдзельнікамі канферэнцыі.

“Падчас канферэнцыі, што адбылася ў Санкт-Пецярбургу, мы бачылі, як людзі становяцца больш адкрытымі, дзеляцца карыснай інфармацыяй, і ў выніку ствараюць новыя сумесныя праекты і ўвасабляюць у жыццё новыя цікавыя ідэі. Гэта практычны вынік правядзення канферэнцыі, на які мы спадзяемся ў Беларусі”.

Пасля правядзення мерапрыемства ў Мінску, Colisium накіруецца ў Кіеў. Канферэнцыя мусіць прайсці ў поўным аб’ёме з 6 па 7 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі