Цуд каля беларуска-расійскай мяжы: тоны спрэю "пераўтварыліся" ў яблыкі
Мабільная група Аператыўнай беларускай мытні спыніла недалёка ад мяжы з Расіяй у Віцебскай вобласці грузавік Volvo, які вёз 20 тон польскіх яблык. А паводле суправаджальных дакументаў, у фуры мусілі быць тоны вогнеахоўнага спрэя (яго ў РФ нібыта адправіла польская фірма). Да таго ж высветлілася, што пломба аказалася несапраўднай, а рэгістрацыйныя знакі грузавіка — падробленыя. Грузавік з такімі нумарамі некалькі дзён таму выехаў з Расіі ў Італію, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Затрыманы груз ацанілі на суму больш за 56 тысяч рублёў.
customs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.