Curiosity знайшоў сляды старажытных азёр на Марсе (фота)

Марсаход Curiosity знайшоў сляды старажытных азёр на Марсе. Пра гэта паведамляе NASA, якое спасылаецца на аналіз дадзеных, сабраных за апошнія два гады. Навукоўцы даследавалі склад глебы ў кратары Гэйл, гары Шарпа. Высветлілася, што некаторыя яе слаі ўтварыліся пад ўздзеяннем вады і ветру. Мяркуецца, што буйное возера ці азёры існавалі там дзясяткі мільёнаў гадоў таму.

Таксама навукоўцы заявілі, што клімат Марса спрыяў для стварэння такіх вадаёмаў у многіх раёнах планеты. Атмасфера ў той час магла падтрымліваць плюсавую тэмпературу.

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі