Цягам тыдня будзе нестабільнае надвор’е, тэмпература перавысіць норму

Цягам тыдня будзе нестабільнае надвор’е, тэмпература перавысіць норму

Надвор’е ў Беларусі працягвае біць тэмпературныя рэкорды. За дзве дэкады сакавіка тэмпературны фон па рэспубліцы складаў 2-6 градусаў цяпла, што вышэй за кліматычную норму на 6-8 градусаў. Але, па словах намесніка кіраўніка службы метэаралагічных прагнозаў Святланы Рыбаковай, для сакавіка не характэрнае стабільнае надвор’е, таму высокая тэмпература доўга трымацца не будзе.

“Ужо ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам франтальных падзелаў, — працягвае спецыяліст. — 21 сакавіка ноччу па захадзе рэспублікі, а днём па большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Ноччу і раніцай у асноўным па ўсходзе краіны чакаецца слабы туман і галалёд. Ноччу тэмпература паветра складзе ад -3 градусаў па ўсходзе Рэспублікі да +4 па захадзе краіны. На захадзе неба зацягне аблокамі, пачнуць паступаць больш цёплыя масы з заходняй Еўропы. Дзённая тэмпература 21 сакавіка ўжо больш камфортная — 5-11 цяпла, а па паўднёвым захадзе — 12-15 градусаў”.

У сераду 22 сакавіка, ноччу ў заходніх і ўсходніх раёнах Рэспублікі, а ў дзень на большай тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Ноч будзе цёплай — 1-6 градусаў цяпла, днём — 3-10 градусаў. А па паўднёвым усходзе краіны, у асноўным гэта па Гомельскай вобласці, паветра прагрэецца да +11…+17 °С.

Ноччу ў чацвер 23 сакавіка пад уплывам сыходзячых атмасферных фронтаў па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў паўднёвых і заходніх раёнах краіны. Начная тэмпература паветра -3.. +3, па паўднёвым усходзе, дзе неба будзе прыкрытае аблокамі — да +6. Дзённыя тэмпературы +7…+12 °С, па поўдні да +14 °С.

24 сакавіка, у пятніцу, ноччу і раніцай на большай тэрыторыі, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу 0… +6, днём +7…+14 °С.

“Паводле папярэдняга прагнозу надвор’я, у выхадныя дні мы апынёмся пад уплывам павышанага атмасфернага ціску, — працягвае Святлана Рыбакова. — Таму ў выходныя дні будзе ў асноўным без ападкаў. Начная тэмпература ў суботу чакаецца -4… +3, а днём +5… +10. У нядзелю ноччу падмарозіць, пры ясным небе тэмпература апусціцца да 0… -6 градусаў. Ну а ў дзень будзе грэць сонейка, таму максімальная тэмпература чакаецца +6… +13 градусаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі