Да Мацкевіча, які пачаў сухую галадоўку, не пусцілі лекара і пастара
Да палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, які пачаў сухую галадоўку, не пусцілі доктара і пастара. Пра гэта паведаміла яго дачка Надзея Лучанок.
"Так і не дапусцілі пастара і лекара, нягледзячы на патрабаванні. Усе яго патрабаванні законныя, рэальныя і выканальныя", — перадае "Новы Час" яе словы.
Яна запатрабавала ад Следчага камітэта неадкладнай рэакцыі. Па словах Надзеі, уся адказнасць за здароўе і жыццё Уладзіміра Мацкевіча ляжыць на кіраўніцтве СІЗА.
15 лютага філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч пачаў сухую галадоўку, да гэтага ён галадаў 11 дзён, ужываючы ваду. Ён патрабуе выпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе, закончыць следчыя дзеянні і прызначыць дату суда.
Мацкевіча затрымалі паўгода таму. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.