Да пяці цяпла і мокры снег у Гомелі — надвор'е на нядзелю 3 красавіка
Зіма ў Мінску / Еўрарадыё
Зіма, якая абрушылася на Беларусь, здаецца, будзе адступаць. У нядзелю 3 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны, акрамя паўднёвага ўсходу, чакаецца хоць і ветранае надвор'е, але без ападкаў, паведамляе "Белгідрамет".
Уначы ў Брэсце, Гомелі і Магілёве магчымы кароткачасовы снег. Чакаецца парывісты вецер і галалёдзіца. У начны час тэмпература паветра ў Брэсце і Мінску можа апусціцца да -5-ці. Днём будзе такая ж тэмпература, толькі са знакам плюс.
У Гродне магчымы моцны вецер, але будзе без ападкаў. Уначы — да -7, днём — да +6.
У Віцебку таксама ноччу ветрана, але днём — ніякага ветру. Уначы будзе да -6, удзень — да +4.
У Магілёве будзе таксама не надта ўтульна. Да -4 ноччу, і 3 удзень.
У Гомелі -3 ноччу і +2 днём. Ну і мокры снег. Бярыце парасоны!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.