Да санкцыяў ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся краіны-кандыдаткі ў ЕС

Да санкцыяў ЕС супраць уладаў Беларусі далучыліся краіны-кандыдаткі ў ЕС

Да санкцыяў Еўрасаюза супраць афіцыйнага Мінска далучыліся некалькі краін, паведамляе знешнепалітычная служба ЕС.

Гэта краіны-кандыдаткі на ўступленне ў ЕС Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама  Ісландыя і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю.

Напрыканцы чэрвеня Савет ЕС увёў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны закранаюць нафтавы сектар, а таксама вытворчасць хлорыстага калію.

Цяпер пад санкцыямі Еўрасаюза знаходзяцца 166 фізічных і 15 юрыдычных асоб Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі