Дацкі "Капенгаген" у Лізе канферэнцый перамог мінскае "Дынама"
Дацкі "Капенгаген" святкаваў перамогу над мінскім "Дынама"
28 лістапада на нейтральным полі ў Азербайджане футбалісты мінскага "Дынама" ў чацвёртым туры асноўнага раўнда Лігі канферэнцый сустракаліся з дацкім "Капенгагенам". Гульня скончылася перамогай дацкай каманды з лікам 2:1.
Дацкая каманда адкрыла лік ужо на шостай хвіліне сустрэчы. Але дынамаўцы даволі хутка адыграліся, дзякуючы Райманду Адэолу. На пачатку другога тайма суддзя прызначыў пенальці ў браму "дынамаўцаў" — і "Капенгаген" выйшаў наперад. Лік 2:1 захаваўся да канца гульні.
12 снежня ў пятым туры дынамаўцы сустрэнуцца ў Азербайджане з "Ларнам" з Паўночнай Ірландыі.
Пакуль што "Дынама" прайграла ўсе гульні ў Лізе канферэнцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.