Данецкая і Луганская рэспублікі аб'ядналіся ў "адзіную дзяржаву Наваросію"

Як інфармуе УНІАН, падпісанне адбылося 24 траўня ў Данецку ў гатэлі "Шахтар Плаза" пасля з'езду "народных прадстаўнікоў" Мікалаева, Адэсы, Херсона, Днепрапятроўска, Данецка, Луганска, Запарожжа.



Ад імя Данеччыны дакумент аб аб'яднанні падпісаў Аляксандр Барадай, які называе сябе "прэм'ер-міністрам Данецкай народнай рэспублікі", з боку Луганшчыны — Аляксей Каракін, які называе сябе "старшынёй Рэспубліканскага сходу Луганскай народнай рэспублікі".



Сам працэс падпісання праходзіў у закрытым рэжыме. Уваход у пакой ахоўвалі некалькі аўтаматчыкаў. Зафіксаваць падпісанне дакумента дапусцілі толькі журналістаў тэлеканала "Расія-24".



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі