Дар’я Домрачава атрымала срэбраны медаль Алімпіяды ў Пхёнчхане (фота, відэа)

Дар’я Домрачава атрымала срэбраны медаль Алімпіяды ў Пхёнчхане (фота, відэа)

У нядзелю, 18 снежня, у Пхёнчхане адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння алімпійскіх медалёў пераможцам масавага старту ў біятлоне, які прайшоў у суботу. Беларуска Дар’я Домрачава атрымала срэбраны медаль. “Золата” — у Анастасіі Кузьміной (Славакія), “бронза” — у Тырыль Экхаф (Нарвегія). Па словах Домрачавай, якая раней заваёўвала бронзавы алімпійскі медаль у Ванкуверы і тры залатыя ў Сочы, узнагарода ў Паўднёвай Карэі дасталася “дарагой цаной”, давялося змагацца і з саперніцамі, і з прыродай.

У суботу адбылося ўручэнне ўзнагарод у лыжнай акрабатыцы. “Золата” атрымала беларуска Ганна Гуськова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі