Давыдзька: за мухляж на выбарах я б што-небудзь махлярам адсякаў
Сенатар Генадзь Давыдзька ў эфіры Еўрарадыё прапанаваў "што-небудзь адсякаць" тым, хто фальсіфікуе выбары. Давыдзька шчыра верыць, што выбары ў Беларусі праводзяцца сумленна. А заявы пра махлярства лічыць неабгрунтаванымі, пакуль каго-небудзь на гэтым не зловяць і не асудзяць.
"Я чалавек жорсткі, прыхільнік такіх метадаў, якія ніхто не дазволіць мне... За крадзеж адсякаў бы руку. І ўсё — проста руку б адсякаў! І няхай чалавек працуе адной рукой, кім зможа, — заявіў Генадзь Давыдзька. — За мухляж на выбарах я б таксама што-небудзь адсякаў. Не дай бог я даведаюся! Кажуць — ёсць. Злавіце, судзіце, рабіце прыклад — а як яшчэ даведацца?!"
Выбары ў Беларусі суправаджаюцца выдаленнем незалежных назіральнікаў з участкаў. Ім забаронена фатаграфаваць на ўчастку без згоды ўсіх сяброў выбарчай камісіі (сярод якіх амаль заўжды знаходзяцца нязгодныя). Парушэнняў, якія фіксуюцца назіральнікамі, выбаркамы не прызнаюць.
Кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька балатуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Усходняй выбарчай акрузе №107 у Мінску. Выбары дэпутатаў пройдуць 17 лістапада. З 1996 года ЕС, АБСЕ і ЗША не прызналі дэмакратычнай ні адной выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
Кандыdating #10: выкшталцоны дыпламат Андрэй Савіных
Кандыdating #9: сенатар Генадзь Давыдзька і "шчасце для Беларусі"
Кандыdating #8: палітык, жонка палітыка, хрысціянская дэмакратка Надзея Гацак
Кандыdating #7: выкладчык англійскай, эколаг і псіхолаг Дзяніс Тушынскі
Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў
Кандыdating #5: шоу-бізнесмен у палітыцы Аляксандр Косач
Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям
Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі
Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч
Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.