Дайверы вылавілі ў акіяне старыя запасы “Ўдавы Кліко”
Дайверы на Аландскіх астравах падымаюць на паверхню 70 бутэлек французскага шампанскага, якое эксперты называюць самым старым у свеце. Пеністае віно знайшлі ў сярэдзіне ліпеня на караблі, які на пачатку XIX стагоддзя плыў у Санкт-Пецярбург і затануў у Балтыйскім моры. Мяркуецца, што гэта шампанскае знакамітай маркі "Ўдава Кліко", якое прызначалася для расійскага імператарскага двара. Кошт адной бутэлькі ацэньваецца ў дзясяткі тысяч еўра, адзначае ВВС.
Па фінскіх законах, шампанскае з'яўляецца ўласнасцю ўрада Аландскай аўтаноміі. Магчыма, бутэлькі пойдуць з малатка, альбо стануць музейнымі экспанатамі.
Па фінскіх законах, шампанскае з'яўляецца ўласнасцю ўрада Аландскай аўтаноміі. Магчыма, бутэлькі пойдуць з малатка, альбо стануць музейнымі экспанатамі.