Дажджы і навальніцы прагназуюць у Беларусі на сераду

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У сераду, 13 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў са знакам "плюс", па захадзе будзе 4-6 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 10-16 градусаў вышэ за нуль, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да +17...+20 градусаў.

У чацвер, 14 траўня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе і поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 2-9 градусаў цяпла, удзень чакаецца +12...+19 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.