Дажджы, навальніцы і цяпло: прагноз надвор’я на 18–20 траўня

Прагноз надвор’я па Беларусі на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я па Беларусі на бліжэйшыя дні / LookByMedia

18 траўня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па ўсходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+15°С, максімальная ўдзень +16..+23°С, па ўсходзе да +27°С.

19 траўня таксама чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад +8°С па паўднёвым захадзе да +16°С па поўначы, удзень ад +16°С па паўночным захадзе да +29°С па ўсходзе.

20 траўня будзе пераменная воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы ад +7°С па захадзе да +15°С па ўсходзе, удзень +17..+24°С, па ўсходняй палове месцамі да +29°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.