Дэпутат, які гаварыў з прадпрымальнікамі, кажа, што яго падманулі міліцыянты
Сёння адбыліся суды над затрыманымі прадпрымальнікамі, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Лідэраў руху “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова і Віктара Крываля прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, Віктара Калея і Аляксандра Цацуру — да 10 сутак арышту, Аляксандра Макаева арыштавалі на 7 сутак.
Між тым, учора незадоўга да затрымання групе прадпрымальнікаў удалося патрапіць у Дом ураду і перадаць рэзалюцыю са сваімі патрабаваннямі. Да прадпрымальнікаў выйшаў старшыня парламенцкай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоль Паўловіч.
Ён, спасылаючыся на словы палкоўніка міліцыі, запэўніў, што нікога затрымліваць не будуць і прызначыў сустрэчу з лідэрамі прадпрымальніцкага руху на 19 снежня. Еўрарадыё датэлефанавалася да Анатоля Паўловіча. Ён па-ранейшаму чакае прадпрымальнікаў 19 снежня, нягледзячы на тое, што яны ў гэты час будуць за кратамі. На сустрэчу можа патрапіць толькі Аляксандр Макаеў, але яго 12 снежня чакае яшчэ адзін суд.
Анатоль Паўловіч: “Калі ў мяне спыталі, ці будуць каго затрымліваць, я адказаў, што не ўпаўнаважаны прымаць такія рашэнні. Побач стаяў палкоўнік міліцыі. Я ў яго спытаў: “Таварыш палкоўнік, калі прадпрымальнікі разыдуцца, іх будуць затрымліваць?” Ён адказаў, што “не”. А тое, што там былі затрыманыя…
Я туды званіў, для таго, каб сказаць, што трэба неяк змякчыць усе гэтыя справы, таму што мы нібыта прагаварылі ўсё, дамаўляліся. Мне адказалі, што ёсць закон, у адпаведнасці з якім з імі будуць разбірацца”.