Die Welt: У 2016 годзе ЕС адменіць візы грамадзянам Украіны і Грузіі

Die Welt: У 2016 годзе ЕС адменіць візы грамадзянам Украіны і Грузіі

Еўрасаюз у хуткім часе адменіць візы для грамадзянаў Украіны і Грузіі. Для гэтых краінаў бязвізавы рэжым пачне дзейнічаць з сярэдзіны 2016 года, паведамляе нямецкая газета Die Welt 9 снежня.

Па інфармацыі дыпламатычных крыніцаў выдання, 15 снежня Еўракамісія мусіць прадставіць справаздачу, ў якой станоўча ацэнены ход выканання Кіевам і Тбілісі умоваў для адмены візаў.

Такая ацэнка камісіі стане перадумовай для згоды членаў ЕС адмяніць візы грамадзянам гэтых краінаў. Разам з тым газета піша, што Кіеву, на думку Брусэля, трэба будзе да вясны 2016 года палепшыць работу ў некаторых сферах, у прыватнасці, па барацьбе з карупцыяй.

Адмена візавага рэжыму для грузінаў і ўкраінцаў прадугледжвае дазвол на знаходжанне ў Еўрасаюзе цягам трох месяцаў у паўгоддзе. Пры гэтым працаваць у краінах ЕС будзе забаронена, інфармуе Deutsche Welle.

Фота: dreamstime.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі