Для асуджаных на Акрэсціна запусцілі салют (фота)
Некалькі дзясяткаў сваякоў і сяброў людзей, затрыманых падчас мірнай акцыі пратэсту, сабраліся а 18-й каля прыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна ў Мінску. Да іх далучыліся палітыкі і проста неабыякавыя грамадзяне.
Прыйшлі на акцыю Аляксандр Мілінкевіч і Рыгор Кастусёў. У жывым эфіры Еўрарадыё экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў, што дагэтуль не ведае, у якой турме трымаюць яго сына.
Маладыя людзі сталі ў ланцуг, трымаючы свечкі. Спявалі песні, потым зладзілі сапраўдны феерверк з петардаў і хлапушак.
Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку акцыі міліцыянты заявілі, што яна незаконная, і заклікалі прысутных разыходзіцца. Пасля заканчэння акцыі быў затрыманы Міхаіл Пашкевіч. Івана Шылу, які ішоў разам з ім, міліцыянты не чапалі.