Для тушэння пажару ў Магілёве ратавальнікі выкарыстоўвалі пажарны цягнік
Сёння ранкам у Магілёве адбыўся вялікі пажар каля рэгенератарнага завода. Загарэліся адыходы гумавай вытворчасці, якія знаходзіліся на адкрытай пляцоўцы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
“Агнём пашкоджаныя адыходы гумы на плошчы каля 800 квадратных метраў. Адлегласць да жылога сектару больш за 700 метраў. Эвакуацыя людзей не праводзілася. Для ліквідацыі пажару прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі МНС, а таксама пажарны цягнік магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі”.
Паводле слоў Навіцкага, пажар быў лакалізаваны за 25 хвілін. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.