Для ўсіх, хто прыязджае ў Ізраіль, уводзяць двухтыднёвы каранцін

Для ўсіх, хто прыязджае ў Ізраіль, уводзяць двухтыднёвы каранцін

З-за распаўсюду ў свеце кітайскага каранавіруса для ўсіх, хто прыязджае ў Ізраіль, уводзяць двухтыднёвы каранцін. Пра гэта ў Twitter напісаў выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра гэтай краіны Біньямін Нетаньяху. У панядзелак ён правёў працяглую нараду з прадстаўнікамі міністэрства аховы здароўя.

"Гэта было складанае рашэнне, але яно неабходна для аховы грамадскага здароўя, а гэтая задача — перадусім", — піша Нетаньяху.

Чакаецца, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць у бліжэйшы чацвер. За парушэнне каранціну ў Ізраілі прадугледжана крымінальная адказнасць і ўжо некалькі такіх выпадкаў расследуюцца. Агулам двухтыднёвы каранцін у Ізраіле адбываюць больш за 25 тысяч чалавек. Афіцыйна пацверджаны 42 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі