Для жыхароў ЕС Беларусь адкрывае наземны калідор
Грамадзяне Еўрасаюза, якія ў выніку вывяржэння вулкана ў Ісландыі не змаглі своечасова трапіць дахаты з Беларусі або Расіі, могуць свабодна праехаць па беларускай тэрыторыі на аўтамабілях ці чыгункай. Гэтаму не перашкодзяць нават пратэрмінаваныя візы, — заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка. "Беларускі бок стварае транзітны калідор і магчымасць альтэрнатыўнага шляху вяртання грамадзянаў ЕС да месца пражывання. Грамадзяне Еўрасаюза, якія маюць пратэрмінаваныя авіябілеты, сапраўдную замову на квіткі, пратэрмінаваную расійскую або беларускую візы, могуць свабодна праехаць праз нашы пункты пропуска", — цытуе Цішчанку сайт "Голос России".