"Дняпро" — БАТЭ — 0:1 (відэа)

"Дняпро" — БАТЭ — 0:1 (відэа)

У панядзелак прайшоў апошні матч 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У Магілёве "Дняпро" на сваім полі прайграў БАТЭ — 0:1. Адзіны гол на 40-й хвіліне забіў Станіслаў Драгун. Ігар Стасевіч удала выканаў штрафны ўдар, брамнік дакрануўся да мяча, але недалёка яго адбіў і Драгун тэхнічна пераправіў галавой мяч у сетку.

Адзначым, што з 71-й хвіліны замест Мірка Іваніча гуляў Аляксандр Глеб. У матчы не прынялі ўдзел Міхаіл Гардзяйчук і Максім Валадзько, у якіх пашкоджанні.

Вынікі іншых матчаў тура, якія адбыліся 4-6 траўня: "Слуцк" — "Смалявічы" — 1:0, "Віцебск" — "Мінск" — 1:0, "Тарпеда" (Мінск) — "Прамень" — 0:1, "Гарадзея" — "Гомель" — 0:0, "Дынама" (Мінск) — "Шахцёр" — 0:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Брэст) — 2:0, "Іслач"  "Нёман" — 1:2. У БАТЭ 18 ачкоў, на другім месцы мінскае "Дынама" — 14.

Матчы 7-га тура пройдуць 11-14 траўня. БАТЭ ў нядзелю, 13-га, прымае мінскае "Тарпеда", а мінскае "Дынама" ў панядзелак, 14-га, у гасцявым паядынку згуляе з "Прамянём".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі