“Дняпро” сенсацыйна перамог БАТЭ — 2:1 (відэа)
4 траўня прайшлі чатыры гульні 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Магілёўскі “Дняпро”, які сёлета вярнуўся ў элітны дывізіён, прымаў у сябе дома шматразовага чэмпіёна — барысаўскі БАТЭ. Матч скончыўся нечаканай перамогай гаспадароў поля.
Вынікі іншых матчаў, якія прайшлі ў рамках гэтага тура: “Мінск” — “Дынама” (Брэст) — 2:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Мінск) — 2:3, “Нафтан” — “Нёман” — 0:0.
5 траўня пройдуць яшчэ дзве гульні 7-га тура: “Шахцёр” сустрэнецца з “Белшынай”, а “Гомель” будзе спаборнічаць са “Славіяй”.