Доля пажылых людзей у Мінску за чвэрць стагоддзя павялічылася амаль у два разы

У Беларусі адзначаюць Дзень пажылога чалавека, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі адзначаюць Дзень пажылога чалавека, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Доля мінчан ва ўзросце ад 65 гадоў за апошнія 24 гады вырасла амаль удвая. Пра гэта стала вядома са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных да Дня пажылога чалавека. Гэтае свята адзначаецца ў Беларусі 1 кастрычніка.

Калі ў 1999 годзе доля пажылых людзей сярод насельніцтва Мінска складала 8,6%, то ў 2023-м ужо 16%. У абсалютных лічбах гэта каля 320 тысяч чалавек. Большасць з іх гэта жанчыны (67,2%). На 1000 пажылых мужчын у 2023 годзе прыпадала 2 045 пажылых жанчын.

Пры гэтым доля пенсіянераў, якія працягваюць працаваць, сярод працуючых мінчан усяго 2,8%. Большасць пажылых (больш за 92%) асноўнай крыніцай сваіх сродкаў для існавання назвалі пенсію.

Каля 75% сталых мінчан актыўна карыстаюцца інтэрнэтам. І з 2022 года гэты паказчык падрос. Акрамя таго, у 2023 годзе ў Мінску зарэгістравалі 117 шлюбаў, дзе жаніх і нявеста былі старэйшыя за 65 гадоў.

Доля пожилых людей в Минске за четверть века увеличилась почти в два раза
Дадзеныя статыстыкі / тут і далей minsk-city.belstat.gov.by
Доля пожилых людей в Минске за четверть века увеличилась почти в два раза
Доля пожилых людей в Минске за четверть века увеличилась почти в два раза
Доля пожилых людей в Минске за четверть века увеличилась почти в два раза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі