Домрачава сёння прыляціць у Беларусь на самалёце Лукашэнкі

Такую задачу чыноўнікам на мінулым тыдні паставіў Аляксандр Лукашэнка. Між іншым, ён загадаў, каб беларускія героі Сочы прыляцелі на радзіму на яго самалёце.



Урачыстая сустрэча рыхтуецца для трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, Героя Беларусі Дар'і Домрачавай, алімпійскіх чэмпіёнаў Алы Цупер і Антона Кушніра, уладальніцы бронзавага медаля Надзеі Скардзіны. Нагадаем, па якасці ўзнагарод Беларусь заняла на Алімпіядзе 8-е месца. Гэта найлепшы вынік нашай алімпійскай зборнай на зімовых Гульнях за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.



Як інфармуе БЕЛТА, у Нацыянальным аэрапорце Мінск борт № 1 будуць сустракаць не толькі заўзятары, журналісты, але і чыноўнікі, рота ганаровай варты, вайсковы аркестр. З аэрапорта чэмпіёнаў павязуць па мінскіх вуліцах да плошчы Перамогі, дзе яны ўскладуць вянкі да манумента.



Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што ўшанаванне герояў Алімпіяды ў Сочы пройдзе ў Палацы незалежнасці.

Дар'я Домрачава не выключае, што выступіць у лыжных гонках
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі