Дональд Трамп зноў сабраўся ў прэзідэнты ЗША

Дональд Трамп зноў сабраўся ў прэзідэнты ЗША

Сорак пяты прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў сабраўся ў прэзідэнты. Пра свой удзел у выбарах 2024 года ён можа ўжо абвясціць у верасні, піша The Washington Post.

Выданне сцвярджае, што цягам года давераныя асобы Трамба пераконвалі яго "прытрымлівацца сваіх інстынктаў" і не аб'яўляць аб удзеле ў наступных выбарах да прамежкавых выбараў у Кангрэс у лістападзе 2022 года. Але Трамп хоча зрабіць аб'яву як мага хутчэй. Бо лічыць, што патэнцыйныя сапернікі становяцца больш агрэсіўнымі на фоне паслаблення пазіцый Рэспубліканскай партыі.

"У сваёй галаве я ўжо прыняў гэтае рашэнне, таму нічога больш не ўплывае (на яго)", — заявіў Трамп, сцвярджаючы, што "калі я вырашу балатавацца, я выйграю".

Трамп, паводле выдання, ужо пачаў кансультацыі аб прэзідэнцкай кампаніі і сустрэчы з вядучымі спонсарамі.

Для ўдзелу ў выбарах экс-прэзідэнт ЗША мусіць заручыцца падтрымкай сваёй Рэспубліканскай партыі. Апошняе апытанне The New York Times паказвае, што ягоную кандыдатуру пакуль не падтрымлівае палова рэспубліканцаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі