Доўгажыхарка з Палесся расказала дзяржаўнаму выданню пра голад у БССР

Надзея Кудзіна / sb.by
Надзея Кудзіна / sb.by

Дзяржаўнае выданне вырашыла паразмаўляць з доўгажыхаркай з Лельчыцаў (Гомельская вобласць) пра яе жыццё, пацікавіцца яе меркаваннем пра Украіну. Але нешта пайшло не так. 95-гадовая Надзея Кудзіна эмацыйна расказала, як жыла ў савецкай Беларусі.

"Я памятаю голад у 1933 годзе, — кажа Кудзіна пра жыццё ў вёсцы ў Лельчыцкім раёне. — Хлеба давалі так мала, што часам я падала, сіл не было. Дзяцінства наша — пекла... Голад памятаеш усё жыццё".

Тэма галадамора савецкіх часоў у Беларусі (у адрозненне ад Украіны) не афішуецца, паколькі ў прыярытэце генацыд, які вывучае асабіста генпракурор. Таму гэта рэдкая падобная публікацыя ў дзяржаўным выданні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі