ДПК абвергнуў інфармацыю аб смерці дзіцяці на мяжы Беларусі і Польшчы
Лагер мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы / БЕЛТА
Дзяржпагранкамітэт Беларусі не пацвярджае інфармацыю аб гібелі дзіцяці ў лагеры мігрантаў на беларуска-польскай граніцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ДПК Антона Бычкоўскага.
"ДПК абвяргае інфармацыю аб гібелі дзіцяці сярод мігрантаў на беларуска-польскай мяжы", — сказаў Бычкоўскі.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, цяпер на граніцы знаходзяцца больш як 2 тысячы бежанцаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.
Аб гібелі ад пераахаладжэння 14-гадовага падлетка з Курдыстана ў лагеры мігрантаў на мяжы з Польшчай раней паведаміла польскае выданне OKO.press. Выданне спаслалася на двух мігрантаў-іракцаў, з якімі журналісты трымаюць кантакт "з моманту стварэння лагера". Па інфармацыі OKO.press, трагедыя адбылася ў ноч на 10 лістапада. Дзіця нібыта памерла ад прастуды, яго цела забралі ў бальніцу беларускія пагранічнікі разам з урачамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.