Другая за тыдзень стральба ў Сербіі: 8 чалавек загінулі, 13 параненыя

Да пошуку стралка прыцягнулі спецпадраздзяленні і жандармерыю / Reuters
Да пошуку стралка прыцягнулі спецпадраздзяленні і жандармерыю / Reuters

Восем чалавек загінулі і яшчэ 13 атрымалі раненні ў прыгарадзе Бялграда напярэдадні вечарам. Па іх страляў мужчына. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Падазраванаму 21 год. Усё пачалося з бойкі на школьным двары. Хлопец сышоў, але вярнуўся са штурмавой вінтоўкай і пісталетам і адкрыў агонь. Затым сеў у аўтамабіль і працягнуў бязладна страляць па людзях па ходзе руху. Паспеў праехаць некалькі вёсак. Сярод забітых, па дадзеных сербскіх СМІ, былі паліцэйскі і яго сястра. Пошукам стралка займаліся каля 600 паліцэйскіх, уключаючы элітнае антытэрарыстычнае падраздзяленне і жандармерыю. Пазней з'явілася інфармацыя, што стралка затрымалі.

Адзначым, што гэта другая масавая стральба са смяротным зыходам у Сербіі за апошнія два дні. Раней у сераду падлетак застрэліў дзевяць чалавек і параніў семярых у школе ў Бялградзе, потым ён здаўся паліцыі. Сёння ў Сербіі пачынаецца трохдзённая афіцыйная жалоба, абвешчаная пасля страляніны ў школе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі