Другі энергаблок БелАЭС зноў падключылі да сеткі

БелАЭС / З архіва Еўрарадыё
БелАЭС / З архіва Еўрарадыё

Другі энергаблок БелАЭС зноў падключылі да сеткі. Адбылося гэта раніцай 14 чэрвеня "пасля завяршэння планавых выпрабаванняў рэактарнай устаноўкі", паведамляе Мінэнерга. Цяпер адбываецца "паэтапны набор магутнасці для далейшай рэалізацыі мерапрыемстваў этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі".

Другі энергаблок БелАЭС упершыню ўключылі ў сетку 13 траўня 2023-га. Яго ўвод у эксплуатацыю мусіць адбыцца ў канцы года.

Сёлета Літва ў чарговы раз запатрабавала прыпыніць працу БелАЭС і не эксплуатаваць яе, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні ядзернай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі