Другія суткі ў Беларусі рэгіструюць менш за 100 новых выпадкаў COVID-19
Па стане на 4 жніўня ў Беларусі зарэгістраваныя 68 250 чалавек з выяўленым COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 84 выпадкі больш, чым суткі таму.
Колькасць новых выпадкаў каранавіруса ўжо другія суткі не дасягае сотні. Учора было зарэгістравана 99 новых выпадкаў.
Памерлі 574 пацыенты з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй (+3).
Вылечыліся і былі выпісаныя 63 163 чалавекі (+217).
За час пандэміі ў краіне было праведзена 1 325 776 тэстаў (+1302).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.