Drum Ecstasy стварылі праграму з дыджэям і чытальнікамі (аўдыё)

26 сакавіка гурт Drum Ecstasy, які не выступаў у Мінску з мінулага чэрвеня, сыграе вялікі і рознабаковы канцэрт. Музыкі Drum Ecstasy збіраюцца прадставіць некалькі новых праектаў. Адзін з іх — disco разам з HiDDeN NAME, тры трэкі з якога бубначы прапануюць паслухаць на Еўрарадыё.

Другі праект — літаратурны, з запрошанымі чытальнікамі. Праўда, хто выступіць у ролі чытальнікаў, Філіп Чмыр, лідар гурта, пакуль не прызнаецца. Апроч таго, Drum Ecstasy плануюць паказаць мінчукам праграму, якую яны гралі ў сумесным туры з гуртом Brutto. Па словах лідара бубначоў Філіпа Чмыра, па просьбе Сяргея Міхалка музыкі па-мастацку пераасэнсавалі свае творы, і дзякуючы гэтаму выступ Drum Ecstasy падаваўся неад'емнай часткай шоў Brutto.

На змену Drum Ecstasy ў другой палове вечара на сцэну выйдзе гурт N.R.M.. музыкі неўзабаве збіраюцца выправіцца ў сумесны тур.


"Мне падабаецца, як гучаць N.R.M., бо пасля цяжкіх гуртоў, з якімі мы выступалі, складана знайсці кампанію. І N.R.M. у гэтым сэнсе, у плане шчыльнасці гуку, нам пасуе", — прызнаецца Філіп.


Канцэрт адбудзецца 26 сакавіка ў мінскім клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі