Дуэт Uzari & Maimuna прадставіў кліп на песню "Time" (глядзець)
А 23 траўня музыкі выступяць у Вене на конкурсе "Еўрабачанне-2015".
Юзары і Маймуна выпусцілі кліп на песню "Time", з якой дуэт прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2015".
Здымкі роліка адбываліся ў павільёне пад Мінскам, а прадзюсавала яго беларуская кампанія. На пляцоўцы былі задзейнічаныя агонь, снег, вецер, дым і 11 тон пяску, паведамляе tvr.by.
Юзары і Маймуна: Для нас "Еўрабачанне" — не стометроўка!
Нагадаем, конкурс "Еўрабачанне-2015" адбудзецца ў Вене 23 траўня.