Два гады "хатняй хіміі" — за рэпост фатажабы з Лукашэнкам і Кім Чэн Ынам

Два гады "хатняй хіміі" — за рэпост фатажабы з Лукашэнкам і Кім Чэн Ынам

Два гады "хатняй хіміі" прысудзілі 30-гадоваму прадпрымальніку з Баранавічаў Аляксандру Марушкевічу за рэпост карцінкі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Суддзя Мікалай Кміта прызнаў яго вінаватым у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). 

Абвінавачанне грунтавалася на тым, што ў 2020 годзе Марушкевіч перапосціў у сябе ў сторыз у Інстаграме выяву лідара КНДР Кім Чэн Ына з вусамі і подпісам "Кон Чен Ый". Намесніца баранавіцкага міжраённага пракурора, дарадца юстыцыі Іна Данільчык вырашыла, што гэта выява Аляксандра Лукашэнкі. У міліцыю Марушкевіча выклікалі ўжо ў 2022 годзе, дзе ў архіве сторыз знайшлі гэты фатаздымак.  

На судзе прыдпрымальнік цалкам прызнаў віну. У яго трое малалетніх дзяцей (6 і 4 гадоў, а таксама 8-месячнае немаўля). 

Дарэчы, на суд над Марушкевічам прывезлі "хатніх хімікаў" Баранавічаў, каб зладзіць "публічнае пакаранне". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі