Баранавіцкага прадпрымальніка затрымалі за "фатажабу" на Лукашэнку і Кім Чэн Ына
У Баранавічах за рэпост жартаўлівага калажу затрымалі 30-гадовага прадпрымальніка. Пра гэта 5 жніўня паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.
Імя затрыманага не называецца, "пакаяльнае відэа" з ім не з'явілася.
Вядома толькі, што мужчыну падазраюць у абразе Лукашэнкі.
Ён перапосціў у сацсетках "фатажабу", дзе былі сумешчаныя твары Аляксандра Лукашэнкі і Кім Чэн Ына. Подпіс да здымка перайначваў імя і прозвішча паўночнакарэйскага кіраўніка так, што атрымлівалася грубае слова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.