Два мужчыны напужалі сілавіка, цяпер іх судзяць
У Мінску судзяць мужчынаў, якія падчас антываеннага мітынга "ішлі" на салдата, які адыходзіў ад іх назад
Пасяджэнні праходзяць у Мінскім гарадскім судзе. Аляксандра Комара і Андрэя Андрэева абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 364 ("Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў") і ч. 3 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім").
Іх вінавацяць па эпізодзе з відэа з антываеннай акцыі 27 лютага 2022 года, калі ў Мінску яны ішлі на ваеннага, у той час як хлопец адступаў. Відэа разляцелася па сацсетках. Таксама ім у віну ставіцца ўдзел у некалькіх тэлеграм-чатах.
Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук.
Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў аўторак, 23 жніўня, у 15.30. Хутчэй за ўсё, мужчынам будзе агучаны прысуд. Падтрымаць іх можна па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3, г. Мінск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.