Двое беларусаў спрабавалі перасекчы беларуска-украінскую мяжу на скутэрах
7 траўня вайскоўцы Гомельскага
памежнага атрада затрымалі двух грамадзян Беларусі, якія спрабавалі перасекчы
беларуска-украінскую мяжу па-за пунктам пропуску на скутэрах без дзяржаўных
рэгістрацыйных нумароў.
Як высвятлілася, парушальнікі
мелі за мэту пазапраўна перамясціць транспартныя сродкі з Украіны ў Беларусь. Скутэры ацэненыя ў 4 мільёны рублёў і перададзеныя
ў мытныя органы.