Двух пружанскіх палітвязняў вызвалілі ў зале суда
У Мінску 18 студзеня асудзілі палітзняволеных жыхароў Пружанаў Аляксандра Шышко і Паўла Грышкевіча.
Іх вінавацілі па "папулярным" артыкуле 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Нагодай была акцыя пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.
Суддзя Аляксандр Воўк прызнаў пружанцаў вінаватымі і прызначыў Аляксандру Шышко 3 гады "хіміі", а Паўлу Грышкевічу — 3 гады "хатняй хіміі".
Пасля прысуду абодвух вызвалілі ў зале суда. У СІЗА №1 яны правялі да суда па тры месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.