Двух рабочых засыпала ў траншэі ў Мінску (фота)
Здарэнне адбылося 4 чэрвеня ўдзень на вуліцы Берута.
Пра падрабязнасці інцыдэнта парталу tut.by распавёў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Пра абрушэнне грунту ў траншэі цеплатрасы насупраць дома 5 па вуліцы Берута выратавальнікі даведаліся ад медыкаў Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
На месцы выявілася, што пры правядзенні рамонтных работ у траншэі цеплатрасы глыбінёй 2 метры на двух рабочых абваліўся грунт.
Абодвух рабочых шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі з папярэднім дыягназам "Асфіксія, траўматычны шок, кампрэсійная траўма".
Прычына здарэння выяўляецца.
Фота — МНС