Двух затрыманых актывістаў антыатамнага руху адпусцілі на волю
Двух затрыманых 23 верасня ў Мінску актывістаў антыатамнага руху ў Беларусі — Аляксандра Ярашэвіча і Алену Дубовік — адпусцілі на волю, паведамляе БелаПАН. Сёння зранку на кватэру, дзе жыве Аляксандр Ярашэвіч, прыйшлі міліцыянты. Яны апыталі яго і ягоную сяброўку Алену Дубовік наконт таго, ці маюць яны дачыненне да нападу на расійскую амбасаду. У маладых людзей забралі кампутар, флэшкі і павезлі абодвух ва ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Мінска. Іх дапытвалі ў якасці па справе ад нападзе на Генштаб, які адбыўся 19 верасня 2009 года. Ярашэвіч патлумачыў, што ў той дзень ездзіў да бацькоў і таму нічога не можа сказаць.
Пасля допыту ва УБАПе, затрыманых актывістаў даставілі ў Цэнтральны РУЎС. Там іх таксама апытвалі ў якасці сведак па факце гэтага інцыдэнту. Таксама былі пытанні пра слуханні па беларускай АЭС у Астроўцы, пра Ўладзіміра Валодзіна з партыі “Зялёныя”. Пасля складання пратаколаў допыту Аляксандра Ярашэвіча і Алену Дубовік адпусцілі.