Двух беларусаў затрымалі з дронам каля літоўскай мяжы

Той самы дрон, які знайшлі памежнікі / t.me/gpkgovby

Той самы дрон, які знайшлі памежнікі / t.me/gpkgovby

Беларускія памежнікі затрымалі двух мужчын у Воранаўскім раёне за тое, што тыя хацелі запусціць дрон каля літоўскай мяжы. Нібыта план быў у запуску беспілотніка ўвогуле праз мяжу.

Мужчынам пагражае адміністрацыйная адказнасць. Гэта трэці раз за жнівень, калі памежнікі затрымліваюць аператараў беспілотнікаў на мяжы з Літвой.

Пагранкамітэт нагадвае, што выкарыстощваць і (або) нават мець беспілотнік у пагранічнай паласе без апавяшчэння пагранслужбы забаронена. Таксама нельга пакідаць беспілотнікі па-за межамі населеных пунктаў у памежнай зоне.

Штраф за невыкананне правілаў выкарыстання ў пагранпаласе — да 50 базавых велічынь, у пагранічнай зоне — да 20.

Нярэдка памежнікі еўрапейскіх краін паведамляюць, што разам з дронамі з Беларусі спрабуюць дастаўляць кантрабанду. Але гэтым разам беларускі ДПК не паведамляе пра “груз” беспілотніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі