Брэсцкае "Дынама" упершыню ў гісторыі выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе

"Дынама-Брэст" святуке гол у вароты "Віцебска" / TUT.by
"Дынама-Брэст" святуке гол у вароты "Віцебска" / TUT.by

24 лістапада "Дынама-Брэст" датэрмінова стала чэмпіёнам Беларусі па футболе. У 29-м туры берасцейцы на сваім полі абгулялі "Віцебск", і цяпер недасяжныя для праследавальнікаў.

Чэмпіёнскі матч складаўся для "Дынама" няпроста. З-за дыскваліфікацый гэтую гульню прапускалі адразу трое паўабаронцаў з "асновы" берасцейцаў: Сяргей Кісляк, Аляксандр Наёк і Уладзіслаў Васільеў. "Віцебск" і не збіраўся здавацца, але на 38-й хвіліне абаронцы паўночнікаў пасля навеса не змаглі вынесці мяч са штрафной, і гэтым скарыстаўся Аляксей Хабленка. Больш галоў у матчы не было.

Футбалісты БАТЭ (Барысаў) заставаліся адзінымі лідарамі беларускага футбола на працягу 13 гадоў. Менавіта столькі — 13 разоў запар — яны выйгравалі чэмпіянат Беларусі. Але ў гэтым сезоне клубу заставалася толькі змагацца за другое месца з салігорскім "Шахцёрам".

Развязка гэтай дуэлі таксама наступіла ў 29-м туры чэмпіянату. БАТЭ не пакінуў шанцаў мінскаму "Дынама", выйграўшы 3:0 і забяспечыўшы сабе срэбра. А "Шахцёр" прайграў "Мінску" з мінімальным лікам. У гэтым годзе "кратам" давядзецца задавольвацца бронзавымі медалямі чэмпіяната Беларусі.

Брестское “Динамо” впервые в истории выиграло чемпионат Беларуси по футболу
"Дынама-Брэст" — "Віцебск" / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі