ФК "Дынама-Брэст" выступіў з афіцыйнай заявай наконт Марадоны
Футбольны клуб "Дынама-Брэст" выступіў з афіцыйнай заявай наконт Дыега Марадоны.
Як стала вядома сёння, аргенцінскі спецыяліст падпісаў кантракт з мексіканскім клубам "Дарадас", дзе ён будзе працаваць тэхнічным дырэктарам. Пры гэтым Марадона з'яўляецца старшынёй праўлення брэсцкага клуба.
"Дыега Марадона быў запрошаны ў футбольны клуб "Дынама-Брэст" у якасці ганаровага прадстаўніка клуба. Асноўнымі яго абавязкамі з'яўляюцца папулярызацыя беларускага футбола, развіццё інфраструктуры, удзел у трансферных кампаніях, прыцягненне спонсараў, развіццё дзіцяча-юнацкага футбола. Згодна з умовамі кантракта, Дыега Марадона можа займаць пасады ў іншых арганізацыях", — гаворыцца ў заяве брэсцкага клуба.
Такім чынам, Марадона будзе займаць дзве пасады: адну ў Беларусі, другую — у Мексіцы.
Дарэчы, гэта пацвердзіў у сацсетках і агент Дыега Марадоны.
Diego Maradona seguirá siendo presidente honorario del Dinamo Brest y asumirá las funciones de director técnico en Dorados de Sinaloa. Hoy estamos viajando a México para la presentación oficial. Un nuevo desafío deportivo lo espera y Diego está feliz de poder volver a dirigir.
— MATIAS MORLA (@MatiasMorlaAb) September 7, 2018