Памёр легендарны футбаліст Дыега Марадона
Ва ўзросце 60 гадоў памёр легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона. Як піша выданне Marca, у яго спынілася сэрца.
Паводле галасавання на афіцыйным сайце ФІФА, Марадона быў прызнаны найлепшым футбалістам ХХ стагоддзя — 53,6% галасоў.
У 2018 годзе Марадона стаў старшынёй праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама". Праўда, знаёмства з клубам абмежавалася адзіным прыездам аргенцінца ў Брэст. Пасля гэтага было абвешчана, што ён стаў ганаровым прэзідэнтам клуба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.