Марадону, які заснуў падчас матчу сваёй каманды, пабудзіла тэлефанаванне

Марадону, які заснуў падчас матчу сваёй каманды, пабудзіла тэлефанаванне

Дыега Марадону, які заснуў падчас матчу сваёй каманды, пабудзіла тэлефанаванне. З верасня знакаміты аргентынец трэніруе мексіканскі клуб "Дарадас дэ Сіналоа". На відэа відаць, як Марадона прачнуўся і паглядзеў у смартфон. Ён не стаў адказваць на тэлефанаванне. Здарылася гэта на 78-й хвіліне паядынку. Лік быў 0:0 і, відаць, Марадоне было сумнавата.

Як вядома, сёлета Дыега Марадона супрацоўнічаў з футбольным клубам "Дынама-Брэст". Спачатку яго прадстаўлялі як "старшыню праўлення", у апошнія месяцы называюць "ганаровым прэзідэнтам". У Беларусь Марадона прыязджаў толькі аднойчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі