Футбольны мяч, які кранула "рука Бога", прадалі за рэкордныя $2,4 млн

Знакаміты футбольны мяч / gettyimages.com
Знакаміты футбольны мяч / gettyimages.com

Футбольны мяч, які кранула "рука Бога", прадалі на аўкцыёне за рэкордныя $2,4 млн, піша "Бі-Бі-Сі". У чвэрцьфінале чэмпіянату свету 1986 года аргенцінец Дыега Марадона забіў ім два галы ў матчы з англічанамі. Першы з іх здарыўся на 52-й хвіліне пры ліку 0:0 і ўвайшоў у гісторыю футбола. У штрафной саперніка Марадона падскочыў адначасова з брамнікам зборнай Англіі і кулаком паслаў мяч у сетку. Арбітр гол залічыў ("Тое, што адбылося, я як след не бачыў", — прызнаўся ён пасля). Пазней футбаліст заявіў, што забіты ён "часткова галавой Марадоны, а часткова — рукой Бога".

Яшчэ праз чатыры хвіліны Дыега Марадона забіў гол, вядомы сёння як "гол стагоддзя". Форвард атрымаў мяч на сваёй палове поля і пачаў рух да брамы супернікаў, абводзячы аднаго гульца за адным. У канцы ён абвёў і брамніка, і забіў гол.

Мяч прадаў брытанскі аўкцыённы дом Graham Budd. Імя пакупніка не называецца. Вядома, што пасля той знакамітай гульні футбольны мяч быў у туніскага рэферы Алі Бін Насера, які судзіў матч. Цяпер жа ён вырашыў яго прадаць і выказаў надзею, што новы ўладальнік выставіць мяч на ўсеагульны агляд.

Футбольны мяч, які кранула "рука Бога", прадалі за рэкордныя $2,4 млн

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі