"Дынамалёт" не даляцеў да Калінінграда праз тое, што ў кабіне трэснула шкло

"Дынамалёт"

"Дынамалёт" / Belavia

"Дынамалёт" авіякампаніі "Белавія" вярнуўся ў аэрапорт вылету праз шкло ў кабіне пілотаў. У Embraer E195LR (EW-400PO), нядаўна афарбаванага ў колеры хакейнага клуба "Дынама-Мінск", падчас палёту з Мінска (MSQ) у Калінінград (KGD) трэснула шкло з боку камандзіра паветранага судна. Пра гэта піша тг-канал "Авіятаршчына".

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 24 лістапада на вышыні крыху больш за 9 тысяч метраў. Экіпаж прыняў рашэнне знізіць вышыню да 6100 метраў і вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск".

Пасажырам у якасці падменнага борта быў прапанаваны Embraer E195LR (EW-513PO).

Беларуская супольнасць "Ад вінта" заўважае, што ў чэрвені гэтага года ўжо быў падобны выпадак з іншым брэндаваным самалётам Belavia. Для замены шкла борт адхіляюць ад палётаў. Звычайна гэты працэс займае 6-7 гадзін, 5 з якіх сыходзіць на зацвярдзенне спецыяльнага клею.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі