“Дыпламаты” і “місіянеры”: хто і навошта балатуецца ў КР — эфір

Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько

Аляксандра Мамаева і Генадзь Манько / Еўрарадыё

Сярод людзей, якія бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду ў якасці кандыдатаў, пераважная большасць тых, хто ніколі не меў спраў з палітыкай. І гэта нармальна, бо менавіта праз удзел у выбарчых працэсах і палітычным жыцці палітычная нацыя і фармуецца. Але ёсць у выбарчых спісах людзі, якія і так знаходзяцца на пазіцыях, дзе ёсць складнікі палітычныя, і якім, здавалася б, варта было не раскідваць свой час і энергію на розныя праекты. Да прыкладу, прадстаўнікі Народных амбасадаў ці Місій дэмакратычнай Беларусі…

Навошта прадстаўнікі Народных амбасадаў ці Місій дэмакратычнай Беларусі бяруць удзел у выбарах у КР? Ці сапраўды мандат дэлегата КР дапаможа ім вырашаць задачы, звязаныя з іх дзейнасцю, больш паспяхова, якім чынам? Ці атрымае КР дастаткова легітымнасці, каб прадстаўляць інтарэсы беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць №9 выбарчага спісу “Еўрапейскі выбар”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і №2 выбарчага спісу “Воля”, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі