Дзе патусіць на выхадных 10-12 траўня? Раіць баксёр Віталь Гуркоў

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі Віталь Гуркоў адразу папярэджвае, што рэдка атрымліваецца куды-небудзь схадзіць. Спартовае жыццё амаль не пакідае вольнага часу, а паміж трэніроўкамі тусавацца не хапае моцы.

“Калі атрымліваецца, то я выбіраю больш спакойную дзвіжуху, ― прызнаецца Віталь. ― Тэатр, кіно, спакойныя нейкія канцэрты. Тыя падзеі, дзе можна набрацца сіл, зарадзіцца пазітывам”.

Акурат цяпер спартовец актыўна заняты падрыхтоўкай да спаборніцтваў, таму сам наўрад ці куды-небудзь выберацца. Але, так бы мовіць, на ўсялякі выпадак Віталь падрыхтаваў магчымую культурную праграму на бліжэйшыя выходныя, а пачаў нечакана ― з мульцікаў.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

Жалезны чалавек-3

10-12 траўня:

Аўрора: 12:10, 13:00, 15:00, 17:50, 18:10, 20:40

Беларусь: 10:50, 12:40, 13:40, 15:30, 18:20, 18:50, 21:10

Бярэсце: 11:50, 15:30, 18:15, 21:00

Палац Рэспублікі: 15:30, 18:30, 21:30 (у суботу-нядзелю дадаюцца сеансы ў 10:00, 12:30)

Дом Кіно: 13:00, 15:40, 18:20, 21:00

Кіеў: 12:50, 15:30, 18:10, 20:50

Камсамолец: 13:00, 15:30, 18:00, 20:30

Мір: 12:40, 15:30, 18:20, 20:00, 21:10

Масква: 13:20, 16:00, 18:40, 21:20 (у суботу-нядзелю дадаецца сеанс у 10:50)

Кастрычнік: 12:50, 15:40, 18:30, 21:20

Піянер: 15:30, 18:00, 20:30

Салют: 15:40, 18:30, 21:20

Цэнтральны: 13:00, 15:40, 18:20, 21:00

Легенда №17

10 і 12 траўня:

Беларусь: 13:00, 15:45, 18:30, 21:15

Перамога: 11:10, 13:50 

11 траўня, субота:

Беларусь: 13:00, 15:45, 18:30, 21:15

Перамога: 11:50

Ку! Кін-дза-дза                       

                       

10-12 траўня:

Аўрора: 14:50, 16:50, 21:20

Рыф

10 і 12 траўня:

Перамога: 16:30

11 траўня, субота:

Перамога: 14:30

Канцэрты

10 траўня, пятніца:

Іван Дорн

Клуб Dozari

Пачатак: 22:00

Квіткі: 510 тыс.

Даведкі: (29) 3452233

12 траўня, нядзеля:

гурт "25/17"

RE:Public

Пачатак: 19:00

Квіткі: 160-300 тыс.

Даведкі: (29)6872703, (29)1103535, (33)6384027

Выставы

Ноч музеяў у Нясвіжы

10 таўня, пятніца:

Нясвіжскі замак

Пачатак: 18:00

Квіткі: 120 тыс. дзіцячы, 150 тыс. дарослы

Даведкі: (1770)20602, (29)5518051, (29)1903149

Тэатры

Бабий бунт

11 траўня, субота:

Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр:

(вул. Мяснікова, 44)

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17) 2008126

“Мульт “Рыф”, бо мне падабаецца, такая мультыплікацыя, там звычайна цікавыя гісторыі з дабрынёй, сэнсам і г.д. Вельмі хачу паглядзець анімацыйную версію Кін-Дза-Дза”, бо мне падабаецца арыгінальны фільм, цікава будзе параўнаць. Паглядзеў “Жалезны чалавек-3”. Я глядзеў першую і другую часткі, мне спадабаліся спецэфекты, ды і гэта моцны экшн, таму варта схадзіць. І, натуральна, “Легенда №17”, бо гэта моцны фільм, які адлюстроўвае схаваны, адваротны бок спорту”.

Жадаючым паглядзець “Жалезны чалавек-3” варта заняцца пытаннем квіткоў ужо цяпер, бо ва ўсіх кінатэатрах месцаў няма на некалькі дзён наперад. А вось з “Ку! Кін-Дза-Дза”,на дзіва, сітуацыя адваротная ― на сеансе прысутнічае чалавек 15 ад сілы.

Віталь Гуркоў прызнаецца, што вельмі даўно не быў у тэатры і гэтым засмучаны. Апошняе, што бачыў ― “Паўлінка”. Таму на бліжэйшыя выходныя ён для сябе абраў спектакль у Музычным тэатры “Бабий бунт”. З канцэртаў Віталь любіць панк, хардкор-тусоўкі, але на бліжэйшых выходных нічога вартага ўвагі не знайшоў. Затое спартовец пераканаўча пералічвае месцы, куды хадзіць не варта.

“Напрыклад, клуб Dozari, Іван Дорн! Каторы раз ужо ён прыязджае. Відаць, шмат ахвотных на яго паглядзець. Напэўна, менавіта паглядзець, як у цырку, але ніякай карысці паход туды, напэўна, не прынясе. Таксама ў Re:Public будзе канцэрт гурта “25/17”. Такі даволі пасрэдны хіп-хоп. Занадта прарасійскі гурт, а ў некаторых месцах яны там ці правыя, ці неанацысты, не ведаю”.

З выставамі Віталь Гуркоў не сябруе, але на выходных чакаецца ноч музеяў, а гэта, у прынцыпе, вартая ўвагі падзея.

“Ноч музеяў будзе і ў Нясвіжы, так што, калі хто не быў там, то можна з’ездзіць. Мне самому цікава, што ж там будзе ў гэты дзень. Але, на жаль, гэта адзінае, што магу параіць з выставаў!”

Нагадаем, што наперадзе 4 выходныя, так што, апроч мерапрыемстваў, абраных Віталём, можна паспець і перакапаць гарод на лецішчы, і на прыроду выехаць, і якой рыбы злавіць. Толькі не забывайцеся, што цяпер нераст і дазволена карыстацца толькі адной вудой і адным кручком!

Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі